Электронны кашалёк з’явіцца ў кожнага сталічнага школьніка

У бліжэйшай будучыні ў кожнай школе Мінска будзе ўведзены “электронны кашалёк” – пластыкавая картка для разліку за харчаванне. Аўтары ідэі разлічваюць, што гэта дапаможа бацькам сачыць за штодзённым харчаваннем дзяцей у школе. Гэта асабліва важна ў святле апошніх вынікаў даследавання здароўя школьнікаў: гарманічнае развіццё (суадносіны росту і масы цела) толькі ў 63 % школьнікаў, 10 % маюць лішнюю вагу, дэфіцыт масы цела выяўлены ў 1,2 % школьнікаў, паведамляе агенцтва “Минск-Новости”.