Элементы ПРА ва Ўсходняй Еўропе аб'ектыўна не патрэбныя — МЗС Беларусі

Беларускі бок лічыць, што аб'ектыўнай неабходнасці ў размяшчэнні элементаў ПРА ва Ўсходняй Еўропе няма. Такія словы намесніцы начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыі Ваньшынай перадае БЕЛТА.
Гэтая заява прагучала ў сувязі з паведамленнямі аб парафіраванні дамовы паміж Польшчай і ЗША аб разгортванні сістэмы ПРА на польскай тэрыторыі.