Элтан Джон заспявае дуэтам з Хілары Клінтан
Брытанскі спявак, кампазітар і піяніст Элтан Джон збіраецца праспяваць
у падтрымку кандыдата на пост прэзідэнта ад Дэмакратычнай партыі Хілары
Клінтан. Паводле паведамлення Associated Press, брытанскі музыка заявіў, што ён не палітык, але верыць у тое, што робіць Хілары Клінтан.
Канцэрт "Элтан і Хілары: толькі адзін вечар", грошы ад якога пайдуць у фонд прэзідэнцкай кампаніі былой першай лэдзі, адбудзецца дзевятага красавіка ў канцэртнай зале Radio City Music Hall у Нью-Ёрку.
Квіткі паступяць у продаж у сераду. Кошт квітка "на галёрку" складзе 125 долараў. Каб апынуцца ў непасрэднай блізкасці ад незвычайнага дуэта, наведвальнікам давядзецца заплаціць 250 долараў.
Зоркі збіраюць грошы для кампаніі Клінтан не ў першы раз. У кастрычніку 2007 году ў гонар 60-годдзя сенатара ад штата Нью-Ёрк амерыканскі гумарыст Білі Крыстал, рокер Элвіс Кастэла і гурт "Wallflowers" былі хедлайнерамі канцэрту ў гонар гэтай падзеі.
Агулам яны сабралі больш за паўтара мільёна долараў.
Фота: news.boisestate.edu