Эмір Кустурыца прыляціць у Мінск сёння на асабістым самалёце
Асабісты самалёт знакамітага сербскага кінарэжысёра Эміра Кустурыцы прызямліцца ў мінскім аэрапорце сёння, перадае БЕЛТА. Кустурыца прыляціць з сынам, дачкой і мэнэджарам. Кіраваць самалётам зоркі будзе яго асабісты пілот.
За час знаходжання на беларускай зямлі Эмір Кустурыца стане ўдзельнікам афіцыйных сустрэч з прадстаўнікамі ўлады, у нефармальнай абстаноўцы пагутарыць са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Плануецца, што ў Мінску кінарэжысёр прабудзе да 11 лістапада.