Энергазабеспячэнне ў цэнтры Брэста аднавілі

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 3 траўня з-за пашкоджання кабельнай лініі адбылося адключэнне электрычнасці ў цэнтральнай частцы Брэста. Па сведчаннях відавочцаў, адбыўся гучны хлапок у раёне падстанцыі, пасля чаго рэзка знізілася напружанне ў электрасетцы.



Прычыны здарэння высвятляюць спецыялісты, паведамляе "Интерфакс-Запад".
 

Фота — ria.ru