ЕсооМ: Кожны чацвёрты беларус звязвае поспех з уласнымі намаганнямі

Кожны чацвёрты грамадзянін Беларусі лічыць, што дасягнуў поспеху ў выніку ўласных намаганняў. Пра гэта сведчаць звесткі сацыялагічнага даследавання, праведзенага аналітычным цэнтрам EcooM, інфармуе БЕЛТА. Уласным высілкам удзячныя 27,6% рэспандэнтаў. У той жа час 19,8% беларусаў лічаць, што поспех выкліканы ў большай ступені збегам акалічнасцяў і ўдачай. 37,8% апытаных перакананыя ў тым, што поспех — гэтае спалучэнне высілкаў чалавека, акалічнасцяў і удачы. Астатнія ўдзельнікі апытання не змаглі вызначыцца са сваёй пазіцыяй.

Акрамя таго, 34,9% грамадзян лічаць, што сярод паспяховых людзей Беларусі больш тых, хто дамогся поспеху самастойна. У той жа час 14,5% апытаных выказваюць меркаванне, што ў краіне больш тых, каму папросту пашанцавала. 39,8% грамадзян дашлі да высновы, што сярод беларусаў у роўнай ступені сустракаюцца як тыя, хто дамогся ўсяго ўласнымі сіламі, так і тыя, каму пашанцавала.