Эстонія узмоцніць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі
Эстонія плануе ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі за кошт развіцця супрацоўніцтва і з выкарыстаннем магчымасцяў у тым ліку ў рамках праграмы ЕС "Усходняе партнёрства". Аб гэтым заявіў сёння кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Паэт.
"Эстонія прапануе стыпендыяльныя праграмы для навучання ў эстонскіх універсітэтах для тых студэнтаў, якія вучыліся ў беларускіх ВНУ і былі адлічаныя па палітычных матывах", — цытуе міністра прэс-служба эстонскага МЗС.
Апроч таго, Эстонія можа арганізаваць навучанне па вядзенні інтэрнэт-старонак і парталаў для супрацоўнікаў незалежных інтэрнэт-выданняў.
У заяве кіраўніка знешнепалітычнага ведамства зноў прагучала шкадаванне, "што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завяршыліся ужываннем сілы і арыштамі беларускіх дэманстрантаў, апазіцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, а таксама журналістаў. Такое развіццё падзеяў не адказвае дэмакратычным каштоўнасцям".