Эстонскія ўлады дэмантавалі помнік савецкаму Воіну-вызваліцелю
У ноч з чацвярга на пятніцу ўрад Эстоніі на экстраным
паседжанні прыняў рашэнне аб
дэмантажы помніка Воіну-вызваліцелю, размешчанага ў цэнтры
Таліна на ўзгорку Тынісмягі. “Да раніцы гэтае рашэнне было выкананае. Бронзавы салдат дэмантаваны”,
– перадае прэс-служба эстонскага ўрада.
У чацвер у Таліне прайшлі
масавыя акцыі пратэсту супраць пераносу помніка. Паліцыя разагнала ўдзельнікаў акцыі слёзатачывым газам.
Пасля гэтага пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту. У сутыкненнях з паліцыяй
пацярпелі 44 абаронцы манумента. Адзін забіты. Медыцынская дапамога спатрэбілася
таксама 13 паліцыянтам, адзін з якіх быў шпіталяваны.
Падзеі ў Таліне могуць
пацягнуць за сабой сур'ёзныя палітычныя наступствы. Сёння раніцай міністр замежных
спраў Расіі Сяргей Лаўроў назваў сітуацыю ў Таліне агіднай і блюзнерскай. Па словах
спадара Лаўровая, скандал адаб'ецца на адносінах Расіі з НАТО і Еўрасаюзам.