Еўра працягвае падзенне, курс расійскага рубля вырас
На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па выніках таргоў, якія прайшлі ў чацвер, 4 снежня, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10830 рублёў, еўра патаннеў яшчэ на 60 рублёў — да 13320, курс расійскага рубля вырас з 199,5 да 205 беларускіх рублёў.
Нагадаем, у сераду, 3 снежня, курс долара не змяніўся і складаў 10820 рублёў, еўра патаннеў на 100 рублёў — да 13380, курс расійскага рубля знізіўся з 213 да 199,5 беларускага рубля (расійскі рубель пераадолеў псіхалагічны бар'ер у 200 рублёў).
Фота — АР