Еўракамісія запрашае да ўдзелу ў Форуме "Усходняга партнёрства"
Еўракамісія запрашае ўсіх зацікаўленых даслаць заяўку на ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы "Усходняе партнёрства", які пройдзе ў сярэдзіне лістапада ў Бруселі. Мяркуецца, што ў форуме возьмуць удзел грамадскія арганізацыі, прафсаюзы, саюзы працадаўцаў, прафесійныя асацыяцыі. Апошні тэрмін падачы заявы 31 жніўня праз сайт Еўракамісіі.
БелаПАН нагадвае, што Форум грамадзянскай супольнасці быў створаны ў рамках праграмы "Усходняе партнёрства", куды ўвайшлі 27 краін ЕС, а таксама Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Ўкраіна.