Еўраканстытуцыйны крызіс можа быць развязаны

Старшыня камісіі Еўрапарламенту ў канстытуцыйных справах Ё Лэйнэн прапанаваў дзеля развязання крызісу вакол Канстытуцыйнага трактату Еўропы падзяліць яго на дзве часткі і ратыфікаваць іх паасобна. Першая частка, названая “асноўным трактатам”, уключала б усе фрагменты старога тэксту еўраканстытуцыі, якія рэфармуюць саюзныя інстытуцыі.


У другую частку ўвайшлі б артыкулы, якія рэгулююць канкрэтныя накірункі палітыкі ЕС, напрыклад, такія як палітыка канкурэнцыі, энэргетычная палітыка.