Еўрапарламент 25 лютага прыме рэзалюцыю па Беларусі

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла крыніца ў Бруселі. 24 лютага ў Еўрапарламенце адбудзецца пасяджэнне міні-сесіі па Беларусі.  Сёння прэзідэнт Еўрапарламента Ежы Бузэк сустрэнецца з лідэрам "Руху "За свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам і старшынёй непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжалікай Борыс. Нагадаем, учора Савет ЕС выказаў заклапочанасць у сувязі з сітуацыяй вакол СПБ.