Еўрапарламент абмяркуе магчымыя санкцыі ў адносінах да Мінска

Еўрапейскі парламент 12 студзеня правядзе пазачарговае паседжанне па сітуацыі ў Беларусі. У паседжанні возьмуць удзел прадстаўнікі камітэта Еўрапарламента па замежных справах, падкамітэта па правах чалавека, дэлегацый Еўрапарламента па сувязях з Еўранестам і Беларуссю. Чакаецца і прыбыцце шэрагу лідараў беларускай апазіцыі.

Яе паведамляе прэс-служба Еўрапарламента са спасылкай на старшыню гэтай еўраструктуры Ежы Бузека, будуць разгледжаныя правядзенне і наступствы прэзідэнцкіх выбараў, у тым ліку празмернае і непрапарцыйнае ўжыванне сілы беларускімі ўладамі.

Пытанне наконт магчымых санкцый у адносінах да Беларусі таксама ўключанае ў парадак дня.