Еўрарадыё віншуе ўсіх праваслаўных з Раством

Жадаем вам шчасця, любові і моцнага здароўя. 7 студзеня праваслаўныя святкуюць Раство Хрыстова. Учора ўвечары ва ўсіх беларускіх цэрквах пачаліся святочныя набажэнствы.

На іх былі зачытаны адразу тры архірэйскія пасланні на Раство — нябожчыка патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II, складзенае ім пры жыцці, месцаахоўніка патрыяршага прастола мітрапаліта Смаленскага і Калінінградскага Кірыла, а таксама мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

Філарэт нагадаў, што ў гэтым годзе "спаўняецца чвэрць стагоддзя таму, як нашай Маці-Царквою было ўстаноўлена святкаванне ў гонар Сабора беларускіх святых".

Мітрапаліт зазначыў, што многія імёны беларускіх пакутнікаў "былі ўнесены ў святцы з добраславення найсвяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія Другога", які наведаў Беларусь незадоўга да свайго скону, інфармуе БелаПАН.

Фота: naviny.by