Еўрасаюз адчыніць 160 амбасадаў у свеце?
Журналісты брытанскай газеты The Daily Telegraph здабылі дакументы, у якіх утрымліваюцца планы стварэння знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза - European External Action Service (EEAS). Гэтыя дакументы цяпер таемна абмяркоўваюцца еўрачыноўнікамі ў штаб-кватэры ЕС у Бруселі.
Як вынікае з дакументаў, больш за 160 прадстаўніцтваў ЕС у розных краінах мяркуецца ператварыць у амбасады саюзу, якія ў адпаведнасці з Лісабонскай дамовай будуць кантралявацца дыпламатычнай службай ЕС. Нават Вялікабрытанія, якая займае адно з першых месцаў па колькасці сваіх амбасадаў і консульстваў (139), будзе саступаць дыпламатычнай службе ЕС. У адпаведнасці з планам, амбасадары Еўрапейскага саюза павінны зацвярджацца Еўрапарламентам і яму ж будуць падначальвацца.
Паводле The Daily Telegraph, новыя дыпламатычныя прадстаўніцтвы ЕС будуць падмяняць сабою амбасады краінаў Еўрасаюзу. На думку журналістаў, гэтыя дакументы не публікуюцца менавіта з-за боязі еўрапейскіх службоўцаў, што яны выклічуць незадавальненне краін-чальцоў саюзу, а яшчэ не ўсе краіны падпісалі і ратыфікавалі Лісабонскую дамову, якая замяняе саюзу канстытуцыю.