Еўрасаюз лічыць абразай недахоп газу?
"Міжнародныя абавязкі паставак газу мусяць безумоўна выконвацца. Спыненне паставак, якое назіраецца ў некаторых краінах ЕС, недапушчальнае. Гэта абраза ўсяго Еўрапейскага Саюзу", - заявіў еўракамісар па пытаннях энэргетыкі Гюнтэр Отынгер. 23 чэрвеня еўракамісар сустрэўся з міністрам энэргетыкі Ўкраіны Юрыем Бойкам. "Мы радыя, што гэтымі гадзінамі і днямі Ўкраіна пастаўляе больш газу, чым звычайна, праз газаводы, што ідуць з Расіі ў Польшчу, Балгарыю і Румынію. Мы прадпрымаем гэтыя дзеянні, каб запабегчы большых праблемаў для нашай прамысловасці, эканомікі, насельніцтва краін ЕС", - заявіў еўракамісар.
Украінскі міністр выказаў спадзяванне, што газавы канфлікт Беларусі і Расіі неўзабаве скончыцца, і гатовасць Украіны дапамагчы ЕС з магчымымі праблемамі ў энэргетыцы.
Украінскі міністр выказаў спадзяванне, што газавы канфлікт Беларусі і Расіі неўзабаве скончыцца, і гатовасць Украіны дапамагчы ЕС з магчымымі праблемамі ў энэргетыцы.