Еўрасаюз запрасіў Расію ва "Ўсходняе партнёрства"
Еўрасаюз запрасіў Расію ўзяць удзел у праграме "Усходняе партнёрства". Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу на саміце ЕС — Расія ў Хабараўску 22 траўня, перадае агенцтва БелаПАН са спасылкай на агенцтва Франс Прэс.
У сваю чаргу прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў сказаў, што Расія не жадае, каб "Усходняе партнёрства ператварылася ў партнёрства супраць Расіі".
"Некаторыя моманты нас насцярожваюць", — зазначыў Мядзведзеў. Паводле яго слоў, гаворка ідзе не пра кіраўніцтва Еўрасаюза, пра "іншыя дзяржавы", якія ўспрымаюць новую палітыку як "сяброўства супраць Расіі".