Еўрасаюз жадае захаваць мандат ААН для Беларусі

"Еўрасаюз задаволены тым, што ўсе тэматычныя мандаты былой камісіі па правах чалавека і бальшыня мандатаў па краінах захаваныя. Разам з тым ЕС жадаў бы захаваць мандаты спэцдакладчыкаў для Беларусі й Кубы” – гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце старшыні ЕС, якім цяпер зьяўляецца Германія. Нагадаю, 12 чэрвеня падчас абмеркавання дакладу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які быў прадстаўлены спецдакладчыкам ААН Адрыянам Севярынам, Германія ад імя ЕС выказвалася за працяг ягонага мандату, аднак рашэннем Рады ААН па правах чалавека было скасаванне мандатаў для Беларусі і Кубы.