Fall Out Boy выдаюць альбом у дзень выбараў
Чыкагскія альтэрнатыўшчыкі Fall Out Boy хутка выдаюць свой новы, пяты па ліку альбом. Датай рэлізу «Folie a Deux», што можна перакласці з французскай як
«Вар'яцтва на дваіх», абрана 4 лістапада – дзень выбараў новага
прэзідэнта ЗША.
Падрабязнасці рэлізу музыкі пакуль не агучваюць, паведамляюць толькі, што да запісу адной з песень быў запрошаны незвычайны госць – удзельнік хіп-хоп каманды Gym Class Heroes Трэвіс Макой.
Першым сінглам з альбому стане кампазіцыя «I Don't Care», якая будзе прадстаўленая слухачам 15 верасня.
У кастрычніку гэтага году Fall Out Boy збіраюцца правесці невялікае турнэ па Еўропе для жывой прэзентацыі новага альбому.
Нагадаем, што «Folie a Deux» стане паслядоўнікам дыску 2007-га году «Infinity on High», які разышоўся накладам больш 1,3 мільёны асобнікаў толькі па ЗША.
Фота: no-lol.blog.onet.pl