Фальстарт перашкодзіў Юліі Несцярэнцы дабегчы да чэмпіёнства

Пасля фальстарта ў фінале Адкрытага чэмпіяната Беларусі па лёгкай атлетыцы алімпійская чэмпіёнка Афінаў-2004, якая ўзнавілася пасля цяжкай траўмы, вымушаная была сыйсці з дыстанцыі. 26 чэрвеня ўпершыню ў гэтым сезоне на старт выйшла Юлія Несцяренка. Паўфінальны забег бягуння ўпэўнена выйграла з вынікам 11,53 секунда. Але дабегчы да медалю нацыянальнага першынства ў Юліі не атрымалася: пасля фальстарту яна вымушаная была сыйсці з дыстанцыі.

Па словах трэнера і мужа спартоўкі Дзмітрыя Несцярэнкі, Юлія ўзнавілася пасля траўмы і адчувае сябе нармалёва. Пра прычыны фальстарта Дзмітрый сказаў наступнае:

Дзмітрый Несцярэнка: "У яе да гэтага моманту не было фальстартаў ніколі. Проста яна вельмі хацела бегчы".

Званне чэмпіёнкі заваявала Алена Неўмяржыцкая. Яе 11,05 — лепшы вынік сезону ў Еўропе, паведамляе сайт Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.