Фанаты “Апаэля”, які быў разгромлены барысаўскім БАТЭ, біліся ў самалёце

Сталі вядомыя падрабязнасці вяртання з Беларусі на Кіпр балельшчыкаў футбольнага клуба “Апаэль”.

Нагадаем, у Барысаве мясцовы БАТЭ разграміў яго ў дадатковы час з лікам 3:0 і выбіў з Лігі чэмпіёнаў. 26 ліпеня ў паліцыю Ларнакі паступіла паведамленне, што на борце самалёта, які вяртаўся з Беларусі, пачалася бойка паміж пасажырамі.

Бойка працягвалася і пасля прызямлення, у зале прыбыцця. Аднак паліцыя нікога не затрымала, бо “ёй не паступіла ніводнай афіцыйнай скаргі”.

http://www.evropa-kipr.com