Фанаты "Дынама" заступіліся за фанатаў БАТЭ (фота)

На матчы 20-га тура заўзятары "Дынама" вывесілі банэр у падтрымку фанатаў БАТЭ "Барысаў, мы з вамі". Акрамя таго, паведамляе сайт Goals.by, некалькі разоў падчас матчу з дынамаўскага сектара неслася скандаванне лічбаў "1","4", "8", "8". Нагадаем, што менавіта з-за гэтых лічбаў пачалося абмежаванне дзейнасці фанатаў БАТЭ пасля матчу з "Хабнарф'ёрдзюрам". Лічбы "14" і "88" выкарыстоўваюць прыхільнікі нацыстаў.
 
Кіраўніцтва БАТЭ выступіла тады з рэзкім непрыманнем такіх формаў заўзятарства і выставіла фанатам шэраг патрабаванняў. У выніку з тых часоў фанацкі сектар на барысаўскім гарадскім стадыёне пустуе.


Фота: Goals.by