Фанаты Майкла Джэксана выратуюць яго ранча
Два брытанскія фанаты творчасці Майкла Джэксана выставілі заяўку на таргі ранча Джэксана, якое павінны пусціць з малатка за пазыкі на наступным тыдні. Паводле паведамлення амерыканскіх СМІ, 29-гадовы Ліям Колінз і
26-гадовы Дэвід Бон заявілі, што гатовыя купіць ранча за 30 мільёнаў
долараў, калі іх кумір не знойдзе сродкаў пагасіць пазыкі, каб
дазволіць яму жыць у доме.
На думку амерыканскага рыэлтара, дамова павінна атрымацца нядрэннай, бо маёнтак варты такіх грошай.
Дадам, што спявак набыў зямлю ў Санта-Барбары і пабудаваў маёнтак у 1988 годзе. Ён назваў яго Neverland у гонар казачнай краіны, дзе жыў яго ўлюбёны кніжны герой Пітэр Пэн.
Апроч асноўнага і дапаможных будынкаў на тэрыторыі маёнтку таксама размяшчаюцца заапарк і парк забаваў.
Нагадаю, што знакаміты маёнтак Neverland караля поп-музыкі Майкла Джэксана будзе выстаўлены на аўкцыён 19 сакавіка, калі спявак не заплаціць за яго пазыку ў памеры 24,5 мільёна долараў.
Сёлета каралю поп-музыкі Майклу Джэксану споўніцца 50 гадоў. Музычныя эксперты прагназуюць спеваку банкруцтва ў бліжэйшы час, спасылаючыся на вельмі нізкую дзелавую і творчую актыўнасць музыкі ў апошнія гады.
Фота: www.viewimages.com