Fatboy Slim жадае стаць Мадоннай

Брытанскі ды-джэй Норман Кук, вядомы ў свеце як Fatboy Slim, паведаміў, што стаміўся ад свайго раскручанага псеўданіма і збіраецца змяніць яго.  У сваім нядаўнім інтэрв'ю выданню «The Sun» музыка пацвердзіў, што «мае намер адмовіцца ад гэтага імя і ў далейшым выступаць пад новым псеўданімам, але пакуль яшчэ з ім не вызначыўся».

Музыка пажартаваў, што можа "назвацца Мадоннай, гэта было б вельмі прыкольна".

Нагадаю, што містэр Кук ужо ўключаны ў Кнігу Рэкордаў Гінеса, як музыка з найбольшай колькасцю хітоў у брытанскім Тор 40, выдадзеных пад рознымі імёнамі. На гэты момант псеўданімаў у яго ўжо больш за дзясятак – улічваючы такія цяжкавымаўляльныя як Pizzaman a The Mighty Dub Kats і Fried Funk Food.

Такім чынам, цалкам магчыма, што новы дыск Кука, над якім цяпер працуе музыка, стане апошнім рэлізам персанажа пад назвай Fatboy Slim.

Дадам, што назва і дата рэлізу альбома, які стане паслядоўнікам выдадзенага ў 2004-м годзе «Pookaville», пакуль не анансуюцца. Вядома толькі, што ды-джэй мае намер прэзентаваць яго публіцы сёлета летам.

Фота: www.squidoo.com