Фаварыт беларускіх букмекераў — Іспанія, аўтсайдэр — Новая Зеландыя

Беларускія букмекеры актыўна прымаюць стаўкі на вынікі чэмпіянату свету па футболе. 11 чэрвеня сусветнае першынство адкрываецца матчам гаспадароў — каманды Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі — са зборнай Мексікі.
Па словах дырэктаркі букмекерскай канторы "Бэтсіці" Ларысы Шаркоты, ні тая, ні другая зборная ў беларускіх заўзятараў папулярнасцю не карыстаюцца. Фаварытам беларусы лічаць каманду Іспаніі, а ліст аўтсайдэраў пачынаецца са зборнай Новай Зеландыі, на якую прымаюцца стаўкі 999/1.

Ларыса Шаркота: "Самы вялікі каэфіцыент у нас на Новую Зеландыю. Пасля ідуць Паўночная Карэя, Гандурас, Алжыр, Японія, Славенія, Славакія. З адной тысячы беларускіх рублёў па гэтых зборных у сярэднім на выплату будзе 900 тысяч".

Гэта, вядома ж, калі стаўка выйграе і адна з гэтых зборных пераможа ў чэмпіянаце. Праўда, па словах Ларысы Шаркоты, людзей, якія б спадзяваліся на гэта, амаль няма.


Больш падрабязна пра стаўкі беларусаў на чэмпіянат свету чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё і слухайце ў эфіры.