Федэрацыя хакею падтрымае любы беларускі клуб, які захоча выступаць у КХЛ
Федэрацыя хакею Беларусі падтрымае любы беларускі клуб у жаданні выступаць у Кантынентальнай хакейнай лізе. Але толькі пры ўмове, што ён будзе гатовы выканаць усе патрабаванні КХЛ. Пра такую заяву старшыні ФХРБ Уладзіміра Навумава перадае БЕЛТА. У прыватнасці, адной з умоваў уступлення ў КХЛ з'яўляецца наяўнасць стадыёна ўмяшчальнасцю не меней за 5,5 тысяч месцаў. Пакуль у Беларусі гэтаму крытэру адпавядае толькі "Бабруйск-Арэна", трыбуны якой разлічаныя на 7 тысяч заўзятараў. Да канца гэтага года пачне дзейнічаць таксама 15-тысячная "Мінск-Арэна". А сталічнае "Дынама", хатнія матчы якога адбываюцца ў мінскім Палацы спорту (3,4 тыс. месцаў), уключана ў лігу ў якасці выключэння.
Нагадаем, мінулай вясной пра жаданне выступаць у КХЛ заяўлялі таксама мінскае "Юнацтва" і "Гомель". Але кіраўнік Федэрацыі хакею пад уражаннем няўдалага леташняга дэбюту ў лізе мінскага "Дынама" тады не падтрымаў іх ідэю, заявіўшы, што беларускія клубы яшчэ не даспелі для выступу на такім высокім узроўні.
"Юнацтва", чыя хатняя арэна разлічаная ўсяго на 760 гледачоў, збіралася ў выпадку ўключэння ў КХЛ выступаць альбо ў Бабруйску, альбо дамовіцца з кіраўніцтвам КХЛ аб дазволе ў парадку выключэння прымаць сапернікаў у мінскім Палацы спорту да ўводу ў дзеянне "Чыжоўка-Арэны".
У "Гомелі" праблему недастатковай умяшчальнасці Лядовага палаца (2,7 тыс. месцаў) збіраліся вырашаць з дапамогай пашырэння арэны.
Уладзімір Навумаў таксама паведаміў, што нашы ўсходнія суседзі не супраць таго, каб беларуская экстраліга асобным дывізіёнам увайшла ў другі расійскі эшалон, які мянуецца вышэйшай лігай (ВХЛ). У такім разе была б распрацаваная схема, з дапамогай якой пасля розыгрышу ўзнагарод нашай экстралігі каманды атрымалі б магчымасць пазмагацца за галоўны прыз ВХЛ з лепшымі прадстаўнікамі іншых яе дывізіёнаў.