Фермеры зніжаюць кошт на бульбу, а крамы яго павялічваюць

У Мінску, на цэнтральным кірмашы каля Палаца спорту, у гэтыя выходныя не было попыту на бульбу. Таму кошт на яе знізіўся ў два разы. Пра гэта 20 верасня паведаміў чыноўнік Мінгарвыканкаму Ігар Лагойка. Аднак не ўсе фермеры былі згодныя прадаваць па такіх нізкіх коштах сваю прадукцыю. Лагойка: "Да прыкладу, фермер, я не памятаю ўжо прозвішча, з Гродзеншчыны, кошт быў 1600, ён нічога не прадаў, і папросту з'ехаў, без зніжэння коштаў. Нейкае чаканне ідзе... Але паўтаруся: ажыятажу ніякага не было. І прадалі ўсяго на гэтых кірмашах 107 тон бульбы. Раней прадавалі там у 2-3 разы больш. Таму жыхары змогуць забяспечыць сябе цалкам. У інтэрнэце ёсць інфармацыя пра пляцоўкі, дзе будзе адбывацца рэалізацыя".

Дарэчы, за мінулы тыдзень у мінскіх крамах бульба падаражэла на 17%.