Фэст “Аршанская бітва” прызначаны на 11 верасня

Прымеркаваны да бітвы пад Оршай фестываль бардаўскай песні адбудзецца ў бліжэйшыя да 8 верасня выходныя. Як паведаміў Еўрарадыё адзін са стваральнікаў фэсту Юрась Копцік, сёлета гэта будзе 11 верасня. Пакуль што дакладна вядома, што ў фэсце возьмуць удзел Андрэй Мельнікаў і малады аўтар Ната Пушкарова. У астатнім фэст з’яўляецца адкрытым для выканаўцаў і наведвальнікаў.

Копцік: "Фестываль адбудзецца традыцыйна, у бліжэйшую суботу да 8 верасня. Можаце пераканацца на календары - сёлета гэта 11 верасня. У нас няма адборачнага журы і праслухоўвання. Адкрыты ліст..."

Нагадаем, што бардаўскі фэст “Аршаснкая бітва” ладзіцца штогод на Крапівенскім полі пад Оршай. Ён прымеркаваны да Дня беларускай вайсковай славы - перамогі войска Вялікага княства Літоўскага над войскамі Маскоўскага княства 8 верасня 1514 года.