Фэст піва ў Лагойску праваліўся

Дрэннае надвор'е і вялікая колькасць міліцыі перашкодзілі масавасці фэсту "Кубак піва-2008". Як нагадвае сайт "Белорусский партизан", піўны фэст праходзіў у гэтыя выходныя ў Лагойску пры ўдзеле піўных кампаній Беларусі і замежжа. Асартымент прапанаваных гатункаў піва быў не вельмі шырокім. Выступ гурта "Палац" сабраў у першы дзень фэсту не больш за сто гледачоў.

Нагадаем, піўны фэст праходзіў у пяты раз і сабраў рэкордна нізкую колькасць удзельнікаў. Летась па звестках арганізатараў, у фэсце прыняло ўдзел 14 тыс. чалавек.