Фігурант "аперацыі "Крот" Валерый Шанталосаў пераехаў з Сібіры ў Сочы

Валерый Шанталосаў, былы варатар нацыянальнай зборнай Беларусі, пераехаў з Сібіры ў Сочы. Ён сышоў з навасібірскай каманды "Сибирь" і ўвайшоў у склад трэнерскага штабу каманды "Жемчужина-Сочи", паведамляе сайт yuga.ru.
Нагадаем, Шанталосаў быў фігурантам першай у Беларусі крымінальнай справы аб “купленых” футбольных матчах, якая ціха сканала так і не дайшоўшы да суда. Перададзеную Генеральнай пракуратурай Беларусі справу ў Генпракуратуру Расіі іх калегі закрылі.