Філ Колінз абвясціў пра завяршэнне музычнай кар'еры

Брытанскі музыка Філ Колінз абвясціў аб тым, што не мае намеру больш прымаць удзел у канцэртах або запісваць альбомы - музыка завяршае музычную кар'еру.

57-гадовы музыка ўдакладніў, што працягне пісаць песні, бо ніяк не можа гэтага не рабіць.

У 2007 годзе адбылося канцэртнае турнэ, прысвечанае ўз'яднанню гурта Genesis, дзе Колінз быў ударнікам і вакалістам. Акрамя Genesis, дзе Колінз граў з 1970 па 1993 год, ён яшчэ супрацоўнічаў з джазавым праектам Band X. Філ Колінз выступаў з Полам Макартні, Робертам Плантам, Стынгам, Эрыкам Клэптанам і Джорджам Харысанам.

За час сольнай кар'еры Колінз атрымаў сем прэмій "Грэмі" і адзін "Оскар" за лепшы саўндтрэк да кінафільма. Альбомы Колінза перасягнулі па продажах дыскі Genesis. Асноўныя хіты Колінза, такія як Against All Odds, One More Night, Separate Lives, Another Day in Paradise і In the Air Tonight, былі напісаныя у 1980-х гадах.

Фота: www.cultnews.ru