Філарэт чакае пакаяння ад святара-блогера Шрамка

Мітрапаліт Філарэт падтрымаў рашэнне праваслаўнага суда, які 11 траўня забараніў служэнне мінскаму святару Аляксандру Шрамку.
У віну яму паставілі ўдзел у кампаніі за перагляд закону «Аб свабодзе сумлення», он-лайн канферэнцыю ў газеце «Наша ніва» і вядзенне ўласнай старонкі ў Інтэрнэце.

Паводле рашэння суду, ён выведзены за штат. Ад Шрамка царкоўнае кіраўніцтва чакае пакаяння.


БелаПАН