Фіналісты ўкраінскага шоў X-фактар Epolets выступяць у Беларусі

Фіналісты ўкраінскага шоў X-фактар Epolets выступяць у Беларусі

Адэскі гурт Epolets, які стаў адным з фіналістаў папулярнага ўкраінскага шоў X-фактар, прэзентуе ў Беларусі свой новы альбом “Cult”, прэзентацыі якога адбудуцца ў пяці гарадах Беларусі пры падтрымцы гуртоў Akute і "Мутнаевока".

Epolets утварыліся ў 2012 годзе, але найбольшай папулярнасці дасягнулі толькі летась, пасля таго, як выйшаў у фінал папулярнага тэлешоў "X-фактар". Гурт з поспехам гастралюе па Украіне і лічыцца адной з самых перспектыўных маладых каманд, а цяпер завітае і ў Беларусь. Музыкі выконваюць песні на ўкраінскай, англійскай і рускай мовах і лічаць, што іх творчасць — спалучэнне некалькіх пакаленняў рок-культур: дыска 70-х, хард-рока 80-х, гранжа 90-х.

У Беларусі Epolets сыграюць у Мінску, Віцебску, Барысаве, Магілёве і Гомелі.

Расклад тура:

14.04 — Барысаў, Ірландскі паб;

15.04 – Віцебск, бітлз-клуб, + "Мутнаевока";

16.04 – Магілёў, CUBA, + Akute;

17.04 – Мінск, Beer&Wine;

18.04 – Гомель, Флэт.

 

Квіткі можна набыць на bezkassira.by.