Фірмовы буліт Міхаіла Грабоўскага прызнаны голам тыдня ў НХЛ (відэа)
Буліт у выкананні нападаючага “Таронта” Міхаіла Грабоўскага прызнаны голам тыдня ў чэмпіянаце НХЛ, піша “Прэсбол”.
Свой эфектны кідок беларус выканаў у серыі пасляматчавых булітаў у матчы з “Сент-Луісам”. У фірмовым стылі Грабоўскі пад’ехаў да варот, развярнуўся на 360 градусаў і кінуў шайбу і ніжні кут. У выніку каманда беларуса перамагла – 6:5.
Такі ж самы буліт Грабоўскі рэалізаваў на пачатку снежня мінулага года ў матчы з “Вашынгтонам”.
Такім жа кідком беларускі нападаючы ўразіў на чэмпіянаце свету 2009 года, калі наша зборная перайграла славакаў. Праўда, тады буліт Грабоўскага залічаны не быў.