Фонды вядучых бібліятэк свету зрабілі даступнымі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўжо валодае правам звяртацца да 140 баз кнігасховішчаў іншых краін, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.  Знаходзячыся ў Мінску, можна чытаць выданні з бібліятэк Оксфарда і Кембрыджа, дзякуючы віртуальным залам. Дарэчы, па ўсёй краіне іх 38. І штогод "алмаз ведаў" набывае новыя сувязі і павялічвае колькасць інтэрнэт-залаў.