Foo Fighters падалі ў суд на аўстралійцаў
Амерыканскія рокеры Foo Fighters пагражаюць судовымі санкцыямі аўстралійскаму рэкламнаму агенцтву, якое без дазволу выкарыстоўвала ўрывак з іх песні ў адным са сваіх ролікаў.
Пра гэта ўдзельнікі Foo Fighters даведаліся выпадкова - дзякуючы аднаму са сваіх аўстралійскіх прыхільнікаў. «У нас у Аўстраліі па тэлевізары на ўсю моц круцяць рэкламу з рыфам «Learn to Fly» - і мне цікава, Foo Fighters ведае па гэта ці не?» - адпісаўся фанат на форуме гурта.
Менеджмент каманды адразу ж паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі. Як высветлілася, Дэйв Гроўл (Dave Grohl) і кампанія сапраўды не ведалі пра такі факт. Зараз гурт будзе дамагацца справядлівасці праз суд.
Рокеры ўжо аформілі судовы пазоў супраць кампаніі Re-Max, які ў хуткім часе будзе разгледжаны ў Федэральным судзе Аўстраліі.
Фота: virginmedia.com