Форму беларускіх алімпійцаў прывязе з Пекіна ў Мінск самалёт МНС
Форму беларускіх алімпійцаў у Мінск з Пекіна прывязе самалёт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гэты самалёт сёння адпраўляецца ў Кітай з гуманітарным грузам для пацярпелых ад землятрусу ў кітайскай правінцыі Сычуань. Камплект формы для беларускіх алімпійцаў уключае 22 найменні (спартовыя гарнітуры, абутак, сумкі, ручнікі, тэрмасы і г.д. Зрабіла яго кітайская фірма Xtep, якая выступіла фундатарам нашай каманды.
БЕЛТА
БЕЛТА