Фотафакт: гаджэты ў... XIX стагоддзі

Фотафакт: гаджэты ў... XIX стагоддзі

Каліфарнійскі фатограф Цінцзянь Мэн апублікаваў серыю здымкаў пад назвай "Залатая ліхаманка". У гэтым праекце ён камбінуе розныя эпохі. На фота можна пабачыць мадэляў у адзенні XIX стагоддзя і гаджэты, звыклыя для чалавека пачатку XXI стагоддзя. На здымках — планшэт, электронная цыгарэта, Bluetooth-гарнітура, навушнікі і нават дрон.

Цінцзянь Мэн піша, што гэтая серыя фотаздымкаў "стварае дыялог паміж пакаленнямі... паказвае канфлікт паміж рознымі гістарычнымі эпохамі".

Фотафакт: гаджэты ў... XIX стагоддзі
Фота: qingjianmeng.com
Фотафакт: гаджэты ў... XIX стагоддзі
Фота: qingjianmeng.com