Фотафакт: Пад Магілёвам гарэла птушкафабрыка

Узгаранне адбылося на адным з птушнікаў прыватнага ўнітарнага прадпрыемства "Птушкафабрыка Ялец" у вёсцы Лыкава Магілёўскага раёна.

Як адзначае прэс-служба МНС, унутры будынка не было людзей і птушкі. У выніку, згарэў увесь дах аднапавярховага птушніка. Пацярпелых няма. Прычына пажару пакуль невядомая.



Фота — mchs.gov.by