Фотафакт: у Расіі надрукавалі школьны дзённік з Гітлерам
На адной з старонак змешчанае фота кіраўніка нацысцкай Нямеччыны ў 1934-1945 гадах, а таксама інфармацыя пра яго.
Дзённік быў надрукаваны ў Смаленску. Заўважылі фота Гітлера жыхары горада Екацярынбург, у якім яго прадавалі. У друкарні патлумачылі, што друкуюць усё, што атрымліваюць ад выдавецтва. Выдавецтва пакуль ніяк не пракаментавала гэтую скандальную гісторыю, інфармуе lenta.ru.