Фрагмент Берлінскай сцяны прадалі на аўкцыёне за 8 тысяч еўра
Фрагмент Берлінскай сцяны ў пятніцу быў прададзены з аўкцыёну за 7 800 еўра. Як паведамляе BBC, раней з розных аўкцыёнаў неаднаразова прадавалі падробленыя фрагменты Берлінскай сцяны, аднак арганізатары гэтага гандлю сцвярджаюць, што прададзены імі кавалак з'яўляецца сапраўдным. Усяго з малатка пойдуць чатыры фрагменты сцяны, кожны з якіх важыць каля трох тон. Нагадаем, Берлінскую сцяну, якая падзяляла ФРГ ГДР, знеслі ў 1990 годзе. У якасці гістарычнага помніка былі пакінутыя толькі некаторыя яе фрагменты.