Французскага мотабаліста абрабавалі ў пінскім рэстаране

У Пінску гулец зборнай Францыі па мотаболе зазірнуў ноччу ў клуб-рэстаран "Андрэ" і... застаўся без барсеткі. Між тым, у ёй, піша "Звязда", былі авіябілеты, банкаўская картка, дакументы і 250 еўра. Аператыўнікі дзейнічалі хутка і выйшлі на дваіх прадпрымальнікаў, якія і абакралі француза.