Французы ўпершыню выпусцілі даведнік-гід па Беларусі
Першы французскі даведнік-гід па Беларусі выдадзены сумесна з беларускім Нацыянальным агенцтвам па турызме, інфармуе БЕЛТА. Кніга выйшла накладам у некалькі тысяч асобнікаў і арыентуецца выключна на франкамоўнага чытача. Беларусь у даведніку паказваецца як цікавы, але не вывучаны турыстамі напрамак, што робіць яе яшчэ больш прывабнай. Французскія аўтары асабліва адзначылі шчодрую беларускую прыроду, прыязны і гасцінны народ, багатую і разнастайную культуру.
У даведніку апісваюцца найбольш цікавыя гістарычныя мясціны краіны, даецца нямала практычнай інфармацыі. Ёсць таксама і невялікі слоўнік.
У даведніку апісваюцца найбольш цікавыя гістарычныя мясціны краіны, даецца нямала практычнай інфармацыі. Ёсць таксама і невялікі слоўнік.