Францыя і ЕС пасварыліся з-за цыганоў

Спрэчка вакол праблемы высылкі цыганоў з Францыі пагражае ўскладніць атмасферу саміту лідараў краінаў Еўрасаюзу, які пачынаецца сёння ў Бруселі. Францыя назвала непрымальнай крытыку сваіх дзеянняў, якая прагучала з вуснаў камісара ЕС у юрыдычных справах Вівіян Рэдзінг. Яна параўнала высылку цыганоў з фашысцкім пераследам у гады Другой Сусветнай вайны. Прэм’ер-міністр Францыі назваў такія словы “неверагоднымі” і “скандальнымі”. Больш як 8 тысяч цыганоў былі дэпартаваны з Францыі з пачатку года.

Прэзідэнт Еўракамісіі цалкам падтрымаў рэзкую заяву Рэдзінг, якое, паводле яго словаў, было ўзгоднена з кіраўніцтвам, паведамляе Еuronews.

Больш таго, Еўракамісія пагражала Францыі санкцыямі, калі разбіральніцтвы пакажуць, што ўлады краіны парушаюць дырэктывы аб вольным перамяшчэнні грамадзян ЕС.