Freedom House узначаліць спецыяліст па Беларусі

Кіраўніком амерыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House стане Дэвід Крэмер, паведамляе "Газета.ру". Крэмер у 2008-09 гадах быў памочнікам дзяржсакратара Кандалізы Райс па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы. Да гэтага ён працаваў намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША па Еўразіі, дзе спецыялізаваўся на Расіі, Малдове і Беларусі.