Футбалісты БАТЭ і "Нафтана" сёння разыграюць Суперкубак Беларусі

Матчам за Суперкубак у Беларусі 8 сакавіка афіцыйна адкрываецца футбольны сезон, інфармуе БЕЛТА. У барацьбе за ганаровы трафей на штучным полі мінскага футбольнага манежа сустрэнуцца чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ і ўладальнік Кубка краіны наваполацкі "Нафтан". Беларускія аматары спорту змогуць убачыць прамую трансляцыю гэтага паядынку на тэлеканале АНТ у 15.00. Судзіць матч будзе брыгада арбітраў з Мінску на чале з Андрэем Жукавым, інспектар сустрэчы – Міхаіл Архіпаў з Жодзіна.

Абодва супернікі рыхтаваліся да сённяшняй гульні на турэцкіх футбольных палях.