Футбольная зборная Беларусі паднялася на 55-е месца ў рэйтынгу ФІФА
ФІФА апублікавала рэйтынг 207 нацыянальных зборных свету па стане на 15 верасня. Як нагадвае "Прессбол", за месяц, які прайшоў пасля папярэдняй класіфікацыі, зборная Беларусі правяла тры матчы: з літоўцамі — 2:0, французамі — 1:0 і румынамі — 0:0. Рэйтынг нашай каманды вырас на 151 бал, яна паднялася ў рэестры на 23 радкі і размясцілася на 55-м месцы.
Такім чынам беларуская зборная паставіла асабісты рэкорд. Папярэдняе дасягненне датуецца чэрвенем 2008 года. Тады наша каманда мела 540 балаў і займала 57-ю пазіцыю.
Такім чынам беларуская зборная паставіла асабісты рэкорд. Папярэдняе дасягненне датуецца чэрвенем 2008 года. Тады наша каманда мела 540 балаў і займала 57-ю пазіцыю.