Футбольны клуб "Шахцёр" можа пазбавіцца ачкоў у чэмпіянаце Беларусі
Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу вырашыў пакараць ФК "Шахцёр" (Салігорск) штрафам у памеры 3,5 млн рублёў. Падставай, як паведамляе сайт eSport.by, стала невыкананне рашэння Футбольнага арбітражу федэрацыі па так званай "справе Платонавых". Нагадаем, што 9 красавіка Футбольны арбітраж федэрацыі дазволіў братам Платонавым працягнуць свае выступы за ФК "Шахцёр", і абавязаў салігорскі клуб да 20 красавіка 2009 г. выплаціць грашовую кампенсацыю ФК БАТЭ. Тым не менш ніякай грашовай кампенсацыі выплачана не было.
У выпадку, калі ФК "Шахцёр" не заплаціць штраф да 8 траўня і не выканае рашэнне Футбольнага арбітражу, да клуба будуць ужытыя іншыя санкцыі. У тым ліку можа разглядацца пытанне пра пазбаўленне футбольнага клуба турнірных ачкоў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.