Гадавіну абрання прэзідэнтам Лукашэнка святкуе ў Віцебску
Увечары 10 ліпеня кіраўнік краіны мае намер прыстунічаць на цырымоніі адкрыцця “Славянскага базара”.
Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі агенцтву БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Па традыцыі Лукашэнка ўручыць галоўную ўзнагароду "Славянскага базару" - "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення", а таксама прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.