Галадаючаму Статкевічу дазволілі перадаць цёплыя рэчы, але не ўзялі ваду

Экс-кандыдату ў прэзідэнты Міколу Статкевічу дазволілі перадаць у СІЗА КДБ рэчы першай неабходнасці, але адмовіліся прымаць для перадачы ваду. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сябра яго выбарчага штаба Сяргей Марцалеў. Марцалеў: “Мы сёння падрыхтавалі Мікалаю перадачу разам з калегамі. Паколькі ён галадае, то паспрабавалі перадаць яму 10 літраў ваду, але ваду не прынялі. А рэчы першай неабходнасці яны перадалі – і туалетныя прылады і цёплыя рэчы. Гэта мы яму сёння, зразумела, перадалі”.

Па словах Марцалева, 21 снежня адвакат у прысутнасці следчага сустракаўся з Міколам Статкевічам. Але той, кажа, быў нешматслоўны, адмовіўся даваць любыя паказанні следчым і пацвердзіў, што абвясціў галадоўку.